У горадзе Наваполацку работнікі пінскага рэспубліканскага цэнтра спецыяльнага прызначэння «Зубр» з васьмі гадзін раніцы пачалі ўсталёўваць пантонны мост праз раку Заходняя Дзвіна. Пра гэта «Звяздзе» паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Дваццаць пантонаў, кожны з якіх важыць сем тон, усталююць работнікі МНС. Для дастаўкі і ўстаноўкі пераправы задзейнічана трыццаць чалавек асабовага складу, каля дваццаці аўтамабіляў пантонна-маставога парку і аўтамабіль цягач з катэрам. Пантонны мост даўжынёй каля 130 метраў плануюць узвесці на працягу дня.
Неабходнасць пантоннага збудавання ўзнікла пасля закрыцця на капітальны рамонт Калінінскага моста, што стала вялікай праблемай для гараджан і гасцей горада.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.