Вы тут

Сёння стартуе маладзёжны інтэрнэт-чэлендж БРСМ «Народная зарадка»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае 21 чэрвеня старт рэспубліканскаму праекту «Маладзёжны інтэрнэт-чэлендж «Народная зарадка», скіраванаму на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і карысць ад заняткаў фізічнай культурай.


Інтэрнэт-праект мае на ўвазе арганізацыю заняткаў спортам моладзі на адкрытых і даступных кожнаму жыхару населенага пункта пляцоўках — парках адпачынку, спартыўных пляцоўках, у знакавых спартыўных месцах горада. Праграма такіх заняткаў можа быць вельмі разнастайнай. У яе могуць уваходзіць як ужо звыклыя фітнес-напрамкі, заняткі па лёгкай атлетыцы, трэніроўкі па стрэтчынгу, так і звычайныя практыкаванні для фіззарадкі. У ходзе рэалізацыі праекта БРСМ прапануе юнакам і дзяўчатам ствараць пазітыўныя аўтарскія цізеры, у якіх яны і іх сябры займаюцца ранішняй зарадкай і размяшчаць іх у сацыяльных сетках пад хэштэгам #народнаязарядка.

Маладзёжны чэлендж працягнецца да 17 ліпеня. Яго вынікі плануецца падвесці на Дні моладзі ў час XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.