Вы тут

Гарачыня захаваецца ў Беларусі да канца тыдня


Гарачае надвор’е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА.

«Жыхароў Беларусі на бягучым тыдні чакае сапраўдная афрыканская спякота. Дажджоў будзе нямнога, а чэрвеньскае сонца прадоўжыць бязлітасна паліць. Тэмпературны фон толькі за мінулыя суткі на 6-10 градусаў перавысіў кліматычную норму, а асноўная гарачыня яшчэ наперадзе. Не прыносяць вялікай палёгкі і ночы, слупкі тэрмометраў ніжэй за плюс 15-21 не апускаюцца, а з усходам сонца паветра настолькі інтэнсіўна праграваецца, што ўжо ў 9 раніцы, як правіла, тэмпературны фон па краіне перавышае 25-градусныя адзнакі», — расказалі сіноптыкі.

У адпаведнасці з папярэднім прагнозам, дыхаць стане лягчэй толькі ў канцы тыдня, калі дзённая тэмпература панізіцца да 21-28 градусаў цяпла.

У аўторак, 22 чэрвеня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-23. Днём будзе 29-34 градусы цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 35.

У сераду, 23 чэрвеня, па захадзе краіны ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-22. Днём паветра прагрэецца да 29-34 градусаў, месцамі да плюс 35-36.

У чацвер, 24 чэрвеня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, у дзённыя гадзіны пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 18-23. Днём чакаецца 28-34 градусы цяпла, месцамі плюс 35-36.

У пятніцу, 25 чэрвеня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 17-23. Днём будзе 25-32 градусы цяпла, па ўсходзе плюс 33-36.

У суботу, 26 чэрвеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 16-23. Днём паветра прагрэецца да 22-28 градусаў, па ўсходзе — да плюс 29-32.

У нядзелю, 27 чэрвеня, месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 14-21. Днём будзе 21-28 градусаў цяпла.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.