Вы тут

Парады ад Міністэрства аховы здароўя, каб пазбегнуць наступстваў спёкі


Рэкамендацыі ў сувязі з гарачым надвор’ем размешчаны на сайце міністэрства.


Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11.00 да 17.00 падчас максімальнай сонечнай актыўнасці. Насіць лепш свабодную вопратку з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.

На вуліцы варта трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе пажадана мець бутэлечку негазаванай мінеральнай вады.

У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не варта астуджаць паветра ніжэй за 18-20 градусаў, каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Пажадана далей знаходзіцца ад кандыцыянера. Калі яго няма, для астуджэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.

Каб абараніць арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не халоднай вадкасці — не менш за 1,5-3 л у дзень (напрыклад, ваду з сокам цытрыны, цёплы зялёны чай без цукру, негазаваную мінеральную ваду, узвары і морсы). З рацыёну лепш зусім выключыць тоўстыя, смажаныя і салодкія стравы.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».