Вы тут

Прадстаўлены правілы паводзін для ўдзельнікаў Гульняў у Токіа


Увесь свет жыве чаканнем галоўнай спартыўнай падзеі апошніх пяці гадоў — Алімпійскіх гульняў у Токіа. Чым менш часу застаецца да запальвання агню алімпіяды на Японскім нацыянальным стадыёне, тым большая ўвага да Гульняў. Расказваем апошнія навіны падрыхтоўкі да мультыспартыўнага форуму і ўсяго алімпійскага руху.


1. Удзельнікаў Гульняў XXXІІ Алімпіяды ў Токіа могуць дэпартаваць за парушэнне антыковідных правілаў. Такія патрабаванні ўтрымліваюцца ў абноўленым Зводзе правілаў арганізатараў для атлетаў, апублікаваным на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта. Адзначаецца, што ў выпадку грубых парушэнняў абмежавальных мер, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса, прадугледжваюцца штрафы, адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах і прымусовая дэпартацыя. Да ліку парушэнняў адносяцца: адмова насіць маску, вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю, наведваць месцы, загадзя не адобраныя для наведвання арганізатарамі, а таксама адмова праходзіць медыцынскі агляд.

2. Удзельнікаў Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у Токіа абавязваюць выкарыстоўваць мабільны дадатак, у якім яны будуць паведамляць пра сваё самаадчуванне. Таксама ім прыйдзецца максімальна пазбягаць фізічнага кантакту з людзьмі, уключаючы поціск рукі, захоўваць дыстанцыю два метры паміж сабой і весці план сваіх дзеянняў.

3. Прадстаўлены п'едэстал для пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у Токіа, музычная кампазіцыя ўрачыстых цырымоній узнагароджання і ўніформа валанцёраў. П'едэстал гонару выраблены з перапрацаванага пластыку і смецця. У эмблемах Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў выкарыстаны алюміній, які застаўся ад жылых дамоў, разбураных падчас землятрусу 2011 года. Арганізатары падкрэсліваюць, што, выкарыстоўваючы гэтыя матэрыялы, яны звяртаюць увагу на важнасць беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Музычнае суправаджэнне цырымоній узнагароджання стварыў кампазітар Наокі Сата. Адзенне валанцёраў, якія будуць удзельнічаць ва ўрачыстых цырымоніях, сімвалізуе традыцыйнае для японцаў кімано.

4. Арганізацыйны камітэт летніх Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у Токіа збіраецца скараціць да 41 тысячы чалавек агульную колькасць замежных дэлегацый. Яшчэ ў маі 2021 года прагназавалася, што максімальная колькасць членаў дэлегацый складзе 59 тысяч чалавек. А да пераносу Алімпійскіх гульняў арганізатары планавалі, што ў Японію прыедзе 141 тысяча чалавек у складзе дэлегацый.

5. Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Спірас Капралас, мэрыя горада Марыбор і НАК Славеніі падпісалі пагадненне аб правядзенні XVІІ летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў 2023 годзе. Спаборніцтвы для найлепшых атлетаў Еўропы ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў пройдуць з 24 ліпеня да 1 жніўня 2023 года. Медалі будуць разыгрывацца ў 12 відах спорту. У Славеніі ўпершыню на ЕЮАФ будуць прадстаўлены маўнцінбайк, скейтбордынг, баскетбол 3х3 і футбол сярод дзяўчат.

Найбліжэйшы летні ЕЮАФ адбудзецца з 24 да 30 ліпеня 2022 года ў Банска-Бістрыцы (Славакія). Дадзены форум перанесены з 2021 года з-за загружанасці міжнароднага календара напярэдадні Гульняў у Токіа і сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: За парушэнне — дэпартацыя

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота...