Вы тут

Творчы этна-праект «ЭтнаБУМ» стартаваў на Гродзеншчыне


Творчы этна-праект па бытавых танцах цэнтралізавана стартаваў 19 чэрвеня ў сем гадзін вечара ва ўсіх мястэчках вобласці, дзе ёсць клубныя ўстановы. «ЭтнаБУМ» працягнецца ўсё лета. Патанцаваць па-даўнейшаму можна будзе раз на тыдзень у адзін і той жа дзень і час, а сачыць за графікам майстар-класаў — на сайце і тэлеграм-канале ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама — арганізатара танцавальнага свята.


Праект, падобнага якому ў Беларусі яшчэ не было, скіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, фарміраванне ў маладога пакалення нацыя-
нальнай самасвядомасці праз далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычнага фальклору, расказалі ў Гроднааблвыканкаме. Арганізатары спадзяюцца, што праз праект вернуць да жыцця самабытныя танцы, многія з якіх амаль забыліся.

Каб зладзіць майстар-класы па беларускіх бытавых танцах для ўсіх ахвотных, супрацоўнікі клубаў найперш самі асвойвалі танцавальную навуку і развучвалі традыцыйныя для рэгіёна танцы: «Кракавяк», «Нарэчанька», «Падэспань», «Вішанька», «Млын», «Ойра», «На базар», «Полька».

Цяпер штотыдзень надвячоркам каля Дамоў культуры або ў парках ці зонах адпачынку блізу вадаёмаў яны будуць перадаваць гэтую навуку ўсім жадаючым, каб разам дакрануцца да самабытных вытокаў.

Танцы, вядома, будуць паўтарацца, аднак пры гэтым адзін і той жа танец у пэўных мястэчках будзе мець свае рэгіянальныя асаблівасці. Напрыклад, класічны «Кракавяк» танцуецца ў парах, а ў Дзятлаўскім раёне яго выконваюць у «тройках». Бытавыя танцы — унікальная магчымасць стаць актыўным удзельнікам свята, бо не патрабуюць харэаграфічных уменняў. Яны першапачаткова задумваліся для таго, каб іх маглі выконваць людзі любых узростаў і танцавальных навыкаў, сцвярджаюць арганізатары.

Калі нашы продкі танцавалі, іх рухі адлюстроўвалі думкі, эмоцыі, настрой. Пасля цяжкай працы менавіта ў танцах яны аднаўлялі сілы, каб назаўтра пачаць новы рабочы дзень.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «ЭтнаБУМ» на Гродзеншчыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

У звычайныя дні тут бывае 30 тысяч пакупнікоў.

Калейдаскоп

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

Гэта павінен ведаць кожны з бацькоў.