Вы тут

У Беларусі стартаваў Тыдзень моладзі


У Беларусі стартаваў Тыдзень моладзі. Ён папярэднічае Дню моладзі, які будзе адзначацца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Пра гэта падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр КАДЛУБАЙ.


«Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі пражывае каля 1,7 млн маладых людзей, гэта амаль кожны пяты жыхар краіны. Таму пры вызначэнні агульнанацыянальных прыярытэтаў у нашай краіне абавязкова ўлічваюцца інтарэсы моладзі як найбольш актыўнай часткі грамадства, — падкрэсліў намеснік міністра. — На фінансаванне мерапрыемстваў падпраграмы «Маладзёжная палітыка» дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021—2025 гады будзе накіравана 10 млн рублёў».

«Беларусь — краіна таленавітых людзей. У нас створаны ўсе ўмовы, каб адораная моладзь магла сябе рэалізаваць. З 1996 года дзейнічае спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. За 25 гадоў яго дзейнасці было заахвочана каля 40 тысяч навучэнцаў і студэнтаў, больш за 4 тысячы педагагічных і навуковых работнікаў. У банк даных адоранай моладзі ўключана інфармацыя аб 6260 грамадзянах», — падкрэсліў Аляксандр Кадлубай.

Цэнтральнай падзеяй Тыдня моладзі стане адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы «, які пройдзе на базе Нацыянальнай бібліятэкі 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў падчас круглага стала другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр ПРОХАРАЎ.

«Адкрытаму дыялогу папярэднічала абмеркаванне пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на розных дыялогавых пляцоўках, у тым ліку на форумах «Беларусь — гэта мы!». Прапановы збіраліся, абагульняліся, у тым ліку і для распрацоўкі праекта стратэгіі развіцця БРСМ на найбліжэйшую перспектыву «, — праінфармаваў Аляксандр Прохараў.

Адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы» пройдзе афлайн і анлайн з удзелам рэгіёнаў. На яго запрошаны прадстаўнікі парламента, міністэрстваў і ведамстваў, якія займаюцца маладзёжнай палітыкай, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Саюза моладзі, усе грамадскія арганізацыі патрыятычнай накіраванасці, з якімі Саюз моладзі падпісаў мемарандум, пераможцы і прызёры праектаў БРСМ, прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Будзе арганізаваны і буккросінг, на якім прадставяць тэматычную літаратуру, выпушчаную як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама атрыманую ў дар ад партнёраў.

Аляксандр Прохараў дадаў: «Каб у далейшым пачутыя ідэі, думкі, прапановы і інавацыі ўпарадкаваць, структураваць і надаць ім юрыдычны статус, БРСМ і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі падчас дыялогу падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.