Вы тут

«Гарызонт» пачынае рэалізацыю кантракта па пастаўцы смарт-тэлевізараў у Манголію


Холдынг «Гарызонт» прадаўжае нарошчваць экспарт прадукцыі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Па выніках 2020 года „Гарызонтам“ быў забяспечаны рост аб’ёмаў экспарту, у тым ліку ў краіны далёкага замежжа. Так, аб’ём паставак у Індыю вырас у 4,4 раза, у В’етнам — у 2,2 раза», — расказалі ў холдынгу.

У 2021 годзе «Гарызонт» прадаўжае дэманстраваць рост аб’ёмаў экспарту. Так, за першае паўгоддзе тэмп росту экспарту тавараў павялічыўся больш як у паўтара раза, а яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці складае 92 працэнты.

Нарошчваюцца аб’ёмы супрацоўніцтва з Казахстанам (у 1,6 раза), Малдовай (у 2,3 раза).

Ажыццёўлена таксама першая пастаўка прадукцыі холдынга ў Арменію.

Акрамя таго, у бягучым годзе заключаны новы кантракт, атрыманы заказ і аплата, на падставе чаго ў чэрвені плануецца першая пастаўка прадукцыі холдынга «Гарызонт» (смарт-тэлевізары вялікіх дыяганалей фармату 4К на базе аперацыйнай сістэмы Android 9.0) у вялікую гандлёвую сетку Манголіі. Агульная сума экспартнага кантракта складае некалькі мільёнаў долараў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.