Вы тут

Адрэгуляваны пытанні дзяржпадтрымкі на будаўніцтва жылля для медыкаў і сацработнікаў, якія атрымліваюць кавідныя надбаўкі


Савет Міністраў унёс змяненні ў палажэнне аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылога памяшкання. Адпаведная пастанова ўрада ад 19 чэрвеня 2021 года нумар 350 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


У прыватнасці, адрэгуляваны пытанні пастаноўкі маючых патрэбу медыкаў і сацработнікаў, якім выплачваюцца надбаўкі за работу з кавіднымі хворымі, на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

Як паведамлялася раней, штомесячныя надбаўкі для медыкаў і сацработнікаў устаноўлены згодна з указам ад 16 красавіка 2020 года нумар 131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя» і ад 18 мая 2020 года нумар 169 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі».

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.