Вы тут

Цяперашняе надвор’е павялічвае выпрацоўку электраэнергіі сонечнымі электрастанцыямі краіны


Сонечнае надвор’е дае істотную прыбаўку да выпрацоўкі электраэнергіі сонечнымі электрастанцыямі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


Усяго такіх станцый у краіне 70. На 1 мая іх сумарная магутнасць склала 160 МВт. Самая вялікая фотаэлектрычная станцыя магутнасцю 55 МВт працуе ў Рэчыцкім раёне. За апошнія тры дні ў аб’яднаную энергасістэму краіны ёю адпушчана за 1,1 млн квтг электраэнергіі, а з пачатку чэрвеня — 6,6 млн квтг.

Па дадзеных за студзень — красавік, сонечныя электрастанцыі Беларусі вырабілі каля 40 млн квтг электраэнергіі. У 2020 годзе іх агульны аб’ём выпрацоўкі склаў 175,2 млн квтг.

Прэв’ю — pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».