Вы тут

Абласныя этапы конкурсу «Уладар вёскі» пройдуць 23 чэрвеня на Міншчыне і Гродзеншчыне


У Мінскай вобласці абласны этап штогадовага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі — 2021» адбудзецца ў Нясвіжы, на набярэжнай каля Бернардынскай сажалкі з 13:00 да 18:00.


А званне найлепшай і маладой вясковай сям’і будуць змагацца 14 сем’яў з розных куткоў Міншчыны. Сярод удзельнікаў праекта гэтага года — сем’і медыкаў, трактарыстаў, вадзіцеляў, леснікоў, паштальёнаў і педагогаў, якія і сваё жыццё, і прафесійную дзейнасць цалкам звязваюць з сельскай мясцовасцю.

Арганізатары абласнога этапу сямейнага праекта «Уладар вёскі» прапануюць удзельнікам прайсці наступныя конкурсныя выпрабаванні: сем’ям трэба будзе крэатыўна прадставіць сваю гаспадарлівасць і гасціннасць ў конкурсе візітных картак «Знаёмімся», рубцы і складзіраванні дроў (конкурс «Па-дровы»), у конкурсе «Гаспадар і гаспадыня» муж і жонка памяняюцца абавязкамі, неабходна будзе прайсці сельскую спартыўную вясёлую эстафету на лепшы час. Таксама кожная сям’я-удзельніца пройдзе інтэлектуальную віктарыну (конкурс «Інтэлектуалы вёскі»).

Завершыцца праект урачыстым падвядзеннем вынікаў, узнагароджаннем удзельнікаў і пераможцаў конкурсу.

«Уладара вёскі» ў гэты ж дзень выберуць і на Гродзеншчыне. Удзельнікаў і гасцей праекта чакае агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», пачатак у 11:00.

На абласным этапе будуць прадстаўленыя 15 сем’яў — пераможцы раённых этапаў. Праграма конкурсу абяцае быць насычанай і цікавай. Ім трэба будзе прадэманстраваць ўменне запрагаць каня, секчы дровы, майстраваць з дрэва, паспаборнічаюць удзельнікі на спрыт у жартоўнай сельскай спартыўнай эстафеце. Хатнім заданнем для ўдзельнікаў было зняць відэа «Мая сям’я», у якім канкурсанты раскажуць пра сямейныя традыцыі, захапленні, любімым сямейным хобі. Лепшы відэаролік вызначыцца шляхам анлайн-галасавання ў групе Моладзь Гродзеншчыны ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Пераможцу вызначаць па выніках усіх конкурсаў. Усяго на Гродзеншчыне ў гэтым сезоне праекта прыняло ўдзел паўсотні маладых сем’яў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».