Вы тут

«Звон смутку» прагучаў сёння на Буйніцкім поле пад Магілёвам


Тут адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам жыхароў Магілёва, прадстаўнікоў кіраўніцтва горада і вобласці, грамадскіх арганізацый, духавенства.


— Для ўсяго беларускага народа гэта трагічная дата і больш трагічнай няма ў гісторыі нашай краіны, — звярнуўся да прысутных старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. — 80 гадоў таму нямецкія фашысты без аб’яўлення вайны напалі на нашу зямлю. Абавязак кожнага беларуса — захаваць мір, за які нашы продкі аддалі свае жыцці. Перад беларусамі сёння стаіць важная задача — выстаяць у чарговы раз пад прыгнётам дзікіх санкцый Еўрасаюза і іншых краін, каб жыць, як завяшчалі нам пераможцы — нашы бацькі, дзяды і прадзеды, — мірна, незалежна, дружна і згуртавана. Няма для праціўніка зброі страшней, чым адзінства народа, з якім ён змагаецца.

Легендарнае Буйніцкае поле — яркі сімвал адзінства, калі на абарону горада ўсталі ўсе яго жыхары. Яны дапамагалі чырвонаармейцам, капалі супрацьтанкавыя равы, каб затрымаць шалёны наступ нямецкай арміі. Менавіта тут 23 дні трымаў абарону 388-ы стралковы полк 172-й стралковай дывізіі падпалкоўніка Сямёна Куцепава, адсюль савецкі пісьменнік Канстанцін Сіманаў і бясстрашны фотакарэспандэнт газеты «Известия» Павел Трошкін сваімі рэпартажамі развеялі міф аб непераможнасці фашысцкай арміі. Сёння на Буйніцкае поле смутку прыйшлі тысячы людзей, каб аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заваяваў для нас вялікую Перамогу, і схіліць галовы ў жалобнай хвіліне маўчання па ахвярах вайны. У напамін аб 80-годдзі з пачатку Вялікай Айчыннай вайны была запалена 80 лампадак.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».