Вы тут

«Адзіны дзень пасажыра» Беларускай чыгункі пройдзе ў дыстанцыйным фармаце 24 чэрвеня


З улікам эпідэміялагічнага становішча і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у чэрвені гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў дыстанцыйным фармаце.


Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, 23 і 24 чэрвеня грамадзяне могуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ:

  • па тэлефоне 151 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі;
  • праз электронную пошту brail@rw.by;
  • праз чат-боты ў месенджары Viber, Telegram, WhatsApp і Facebook;
  • пры гэтым неабходна ўказаць, што пытанне зададзены ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы на пытанні, якія паступілі, будуць апублікаваныя на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Непасрэдна 24 чэрвеня 11.00 да 14.00 на пытанні пасажыраў будуць адказваць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. На працягу трох гадзін свае пытанні ім можна будзе задаць па тэлефоне 151 (званок даступны з нумароў стацыянарнай тэлефоннай сеткі, а таксама ўсіх мабільных аператараў).

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. Чатыры разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, атрымання зваротнай сувязі.
Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для стасункаў з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.