Вы тут

Гомельшчына далучылася да правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны


Так, сотні гамяльчан сталі ўдзельнікамі мітынгу-рэквіему які прайшоў ля Вечнага агню.


Фота Ганны ПАШЧАНКА.

Даніну павагі тым, хто загінуў за свабоду і незалежнасць нашай краіны, аддалі прадстаўнікі ўлады вобласці і горада, дэпутаты, ветэраны вайны і працы, работнікі працоўных калектываў, лідары грамадскіх арганізацый, моладзь, вайскоўцы. Удзельнікаў мітынгу прывітаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. Ён адзначыў, што вайна забрала мільёны жыццяў, але і паказала прыклад гераізму і ўсёпаглынальнага патрыятызму. Ваявала ўся вялікая краіна — ад сыноў палка і піянераў-герояў да старых, здольных трымаць у руках зброю. Такога размаху партызанскага і падпольнага руху не ведала ні адна краіна ў свеце. Генадзь Салавей заклікаў:

— Ніколі не забывайце, якой неймавернай цаной дасталася наша свабода. Слава салдатам Перамогі, нізкі паклон працаўнікам тылу!

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Між тым на досвітку ў памяць ахвяр вайны ў неба над Гомелем падняліся шары-галубы. Гэта маладзёжная ініцыятыва — акцыя «Ніхто не забыты. Нішто не забыта», прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Рана раніцай удзельнікі акцыі сабраліся ў Гомелі каля мемарыяла героям-апалчэнцам па вуліцы Баўмана. У знак ушанавання памяці герояў на набярэжнай Сожа у неба адпусцілі белыя шары-галубы. Гэта сімвал таго, што людзі памятаюць аб вялікім подзвігу старэйшага пакалення і шчыра ўдзячныя за мір, свабоду і незалежнасць, адзначылі арганізатары. Дарэчы, гэта акцыя, нягледзячы на ранні час правядзення, атрымала вельмі шырокі грамадскі водгук сярод жыхароў абласнога цэнтра.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?