Вы тут

Наталля Качанава: Наша задача — перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду пра тую вайну


Нельга забыць тую вайну на знішчэнне беларускага народа — гэта думка гучала лейтматывам у час мітынга-рэквіема ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў мемарыльным комплексе «Масюкоўшчына».


Мітынг-рэквіем пачаўся з ўскладання кветак да мемарыяла старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, членамі Прэзідыума, работнікамі сакратарыята, сенатарамі, жыхарамі Мінска. «Масюкоўшчына» была выбрана невыпадкова для выказвання даніны павагі тым, хто загінуў на самым пачатку вайны і потым у засценках фашысцкіх лагераў. Шталаг № 352 уяўляў сабой самае жудаснае месца ў акупаваным Мінску, з’яўляўся ўвасабленнем чыстага зла ў яго канцэнтраваным выглядзе. Ён знаходзіўся паміж чыгункай на Маладзечна і вёскай Масюкоўшчына ў казармах кавалерыйскай часці. Сюды адусюль звозілі палонных. Хворых і нямоглых растрэльвалі, выяўлялі і ізаліравалі яўрэяў, астатніх заганялі ў баракі. Умовы ўтрымання былі жудаснымі. Размяшчалі часта ў стайнях па 400-500 чалавек у неверагоднай цеснаце і антысанітарыі.

Як такое можна забыць нават на хвіліну? Паводле слоў спікера верхняй палаты парламента, сярод пастаяных клопатаў Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў нашай краіны тысячы ваенных помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў і пахаванняў, якія нагадваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і яе трагічным пачатку для савецкага народа. У іх ліку і мемарыял «Масюкоўшчына».

«Для мяне 22 чэрвеня заўсёды сумная дата, як і для любога нармальнага чалавека, які памятае пра тую страшную трагедыю, якая адбылася шмат гадоў таму — забыць гэта немагчыма. Бо самае страшнае, што можа быць, гэта вайна»- сказала ў размове з журналістамі Наталля Качанава. Паводле яе слоў, практычна кожны кавалачак нашай зямлі — гэта памяць пра тых, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мы будзем рабіць усё для таго, каб захаваць мір у нашай краіне. Наша задача — перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду пра тую вайну, і мы абавязаны зрабіць усё, каб мір і спакой былі на нашай зямлі, каб людзі нараджалі дзяцей, каб гэтыя дзеці раслі для стварэння, а не для таго, каб гінуць і быць закатаванымі «, - падкрэсліла Наталля Качанава.

На яе погляд, у апошні час многія палітыкі за мяжой забыліся пра ўрокі гісторыі. З гэтай нагоды дэпутацкі корпус, члены Савета Рэспублікі нагадалі пра гэтыя ўрокі і звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам спыніць тое вар’яцтва, якое разгорнута ў дачыненні да нашай краіны. Бо беларусы — нашчадкі тых, хто «загінуў за нашу родную краіну, і мы ніколі не дапусцім, каб надалей гэта паўтарылася на нашай зямлі», — заявіла Наталля Качанава.

Мікалай ЛЮБЧАНСКІ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.