Вы тут

Выязное пасяджэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі адбылося ў Брэсце


У парадку дня калегіі былі актуальныя пытанні айчыннага бізнесу ў рамках ЕАЭС і вызначэнне шляхоў іх вырашэння. Перад пачаткам пасяджэння дэлегацыя ЕЭК наведала шэраг прадпрыемстваў горада, а таксама сустрэлася з бізнес-супольнасцю Беларусі — буйнымі экспарцёрамі, прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу. Па выніках сустрэчы адбыўся брыфінг з удзелам старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла МЯСНІКОВІЧА, міністраў ЕЭК, старшыні БелГПП Уладзіміра УЛАХОВІЧА. Яны расказалі журналістам аб прыярытэтах бягучага моманту, пра пытанні, якія былі разгледжаны, і пра дакументы, што прынялі ў Брэсце.


На пасяджэнні абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця нацыянальных эканомік, кааперацыі у ЕАЭС па праблемах вакцынацыі і лекавай бяспекі, транспартных калідораў і свабоднага доступу на рынкі адзін аднаго, укаранення тавараабароту і электронных навігацыйных пломбаў.

— Пасля пандэміі аднаўляецца эканамічны рост у нашых краінах. Узаемны гандаль істотна вырас у студзені-красавіку ў параўнанні з мінулагоднім, а менавіта ў 1,3 раза. Аб'ём узаемнага гандлю паміж нашымі краінамі за першыя чатыры месяцы склаў 21 мільярд долараў. Без уліку вуглевадародаў рост складае 21,7 працэнта. Гэта нават перавышае паказчыкі гандлю з краінамі далёкай дугі і ўзаемнага гандлю у рамках Еўрасаюза, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, адным з галоўных пытанняў саміту была лекавая бяспека. Прынята рашэнне па нарошчванні аб'ёму выпуску айчынных лякарстваў на базе адпаведных айчынных субстанцый. Гаварылі і пра еўразійскі сертыфікат вакцынацыі ад COVІD-19. «Безумоўна, трэба праводзіць і падтрымліваць лінію, каб вакцынаваных было больш. Лічу, што нашым грамадзянам няма чаго хвалявацца. Усе вакцыны, якія мы маем ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, бяспечныя. Трэба максімальна прывіваць насельніцтва, каб пазбегнуць пераносу віруса», — выказаўся старшыня калегіі.

Яшчэ адзін важны міжнародны дагавор, над якім працуе камісія, гэта праект пагаднення аб агульным рынку газу. Тэма не адзін год абмяркоўваецца, і цяпер ставіцца задача, каб сёлета дакумент быў падпісаны. Агульны рынак газу — гэта роўныя умовы для суб'ектаў гаспадарання, — адзначалася на брыфінгу.

Яшчэ адзін дакумент, аб неабходнасці распрацоўкі якога прынята рашэнне, — дагавор аб агульным рынку нафты і нафтапрадуктаў. Падпісанне яго запланавана да 1 студзеня 2023 года. Самым вострым пытаннем становіцца тут свабодны доступ на рынкі.

— Вялікі недахоп наш і нацыянальных урадаў, што мы ліквідуем старыя перашкоды, але адначасова ствараем новыя, яны і абмяжоўваюць доступ тавараў, паслуг на рынкі адзін аднаго, — пракаментаваў важнасць дакумента Міхаіл Мясніковіч.

На пасяджэнні разгледжаны шэраг іншых пытанняў. Калегія ЕЭК зацвердзіла новую рэдакцыю праграмы па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхнічнага рэгламенту «Аб бяспецы харчовай прадукцыі».

Неабходна распрацаваць 58 новых міждзяржаўных стандартаў: адзін з іх замацаваны за Беларуссю, за Кыргызстанам — 18, за Казахстанам — 9, за Расіяй — 30. Названыя стандарты будуць падрыхтаваныя для ідэнтыфікацыі асобных відаў харчовай прадукцыі (хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, мясной, агародніннай, чайнай прадукцыі і іншых). Будуць таксама распрацаваныя метады выяўлення антыбіётыкаў, пестыцыдаў, мікраарганізмаў, розных прымесяў у харчовай прадукцыі.

На брыфінгу паведамлялася, што дакумент, які датычыць укаранення электронных навігацыйных пломбаў, сёння ў высокай ступені гатоўнасці і можа быць прыняты ўжо сёлета. Дакумент чакаюць суб'екты гаспадарання. Такім чынам розныя праверкі, недавер, утойванне грузаў будуць максімальна выключаны.

У канцы гэтага тыдня, 25 чэрвеня, віцэ-прэм'еры краін Еўразійскага эканамічнага саюза сустрэнуцца ў ЕЭК, каб абмеркаваць актуальныя пытанні. А сустрэч, падобных на брэсцкі саміт, у 2021 годзе запланавана каля чатырох дзясяткаў. Яны пройдуць у розных краінах саюза.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».