Вы тут

Цяперашняе спякотнае і сонечнае надвор'е істотна павялічвае магутнасці айчынных сонечных станцый


Цяперашняе спякотнае і сонечнае надвор'е істотна павялічвае магутнасці айчынных сонечных станцый, сцвярджаюць у Мінэнерга. За апошнія тры дні ў энергасістэму краіны з самай вялікай фотаэлектрычнай станцыі краіны, якая знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці і валодае магутнасцю 56 МВт, адпушчана 1,1 млн кВт·г электраэнергіі, а з пачатку чэрвеня — 6,6 млн кВт·г.


Эксперты галіны сведчаць, што ў Беларусі адкрытае сонечнае ззянне працягваецца ад 1730 да 1950 гадзін у год. Амаль палова гэтай колькасці прыходзіцца на май, чэрвень і ліпень, калі сонца свеціць да 16 гадзін у суткі. Сонечных дзён у краіне пры гэтым няшмат — ад 30—35 — на паўночным захадзе да 40—42 — на паўднёвым усходзе.

Аднак гэта не азначае, што перспектывы геліяэнергетыкі ў нашай краіне невялікія. Нават ва ўмовах воблачнасці сонечныя панэлі здольныя ўлоўліваць рассеянае святло, неабходнае для вырабу электраэнергіі. Больш за тое, батарэі функцыянуюць нават у поўню, дасягаючы каля 2-3 % магутнасці.

Пакуль электраэнергія сонечных станцый даражэйшая за электрычнасць ад традыцыйных крыніц, аднак з часам кошт абсталявання сонечнай энергетыкі будзе змяншацца, што зробіць яе выгадным кірункам развіцця энергетыкі. Нездарма ж у свеце назіраецца сонечны бум.

Летась у Беларусі запрацавалі яшчэ дзве сонечныя электрастанцыі: каля вёскі Яселевічы Шчучынскага раёна магутнасцю 1,25 МВт і ў раёне вёскі Малая Пярэспа Сененскага раёна магутнасцю 1,6 МВт.

Сумарная электрамагутнасць установак ад аднаўляльных крыніц энергіі ў Беларусі да 2025 года павялічыцца ў 1,5 раза і складзе 750 МВт, прагназуюць у Мінэнерга. А да канца 2023-га ў межах размеркавальных квот плануецца будаўніцтва фотаэлектрычных станцый агульнай электрамагутнасцю 124,33 МВт.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Сонечна-электрычны бум

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...

Здароўе

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Ад захворванняў, звязаных з гепатытам, у свеце кожныя 30 секундаў памірае адзін чалавек.