Вы тут

Лукашэнка ўсклаў вянок да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой", прысвечаных 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці.

Памятныя акцыі, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праходзяць па ўсёй Беларусі. Па традыцыі адны з цэнтральных мерапрыемстваў адбыліся ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. На плошчы Цырыманіялаў прайшоў мітынг-рэквіем, затым ля Кобрынскага ўмацавання правялі ваенна-гістарычную рэканструкцыю.

Кульмінацыяй памятных мерапрыемстваў стала ўрачыстая цырымонія з удзелам кіраўніка дзяржавы, пасля якой адбудзецца канцэрт-рэквіем у гонар герояў вайны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.