Вы тут

Лукашэнка: ля сцен Брэсцкай крэпасці ў першыя гадзіны вайны сарваўся нацысцкі бліцкрыг


Ля сцен Брэсцкай крэпасці літаральна ў першыя гадзіны Вялікай Айчыннай вайны сарваўся нацысцкі бліцкрыг. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў у Брэсцкай крэпасці, прымеркаванай да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Сябры і непрыяцелі СССР да пачатку ліпеня меркавалі, колькі яшчэ краіна пратрымаецца - два тыдні, тры, можа, месяц? А берлінскія стратэгі ўжо запланавалі фашысцкі парад на Краснай плошчы ў Маскве. Але тут, ля сцен беларускай брэсцкай цытадэлі, літаральна ў першыя гадзіны вайны нацысцкі бліцкрыг сарваўся. Запомніце на ўсялякі выпадак гэта слова "бліцкрыг". Сарваўся, калі ў апошнія хвіліны свайго кароткага жыцця воін напісаў на сцяне: "Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння, на жаль, невядомы імёны многіх абаронцаў Брэсцкай крэпасці і мы не ведаем, як яны загінулі, дзе пахаваны, дадаў Прэзідэнт.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што літаральна некалькі тыдняў таму пайшоў з жыцця апошні сведка тых падзей Пётр Кацельнікаў. "Але ў памяці народа яго імя будзе жыць заўсёды, як і імёны яго баявых таварышаў лейтэнанта Кіжаватава, капітана Зубачова, маёра Гаўрылава і тысяч іншых савецкіх герояў, - упэўнены беларускі лідар. - Гэта яны не дазволілі фашыстам узяць крэпасць над Бугам за восем гадзін. Праз тры тыдні баі пачаліся ўжо на далёкіх подступах да Смаленска, а Брэсцкая крэпасць прадаўжала змагацца".

Памяць герояў вайны ўдзельнікі цырымоніі ўшанавалі мінутай маўчання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».