Вы тут

Лукашэнка: за апошні год мы зведалі на сабе самыя сучасныя тэхналогіі гібрыднай вайны


За апошні год беларусы зведалі на сабе самыя сучасныя тэхналогіі гібрыднай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Захопнікі (а супраць Савецкага Саюза ваявала амаль уся Еўропа) не разумелі тады, чаму нават у самых адчайных сітуацыях савецкі салдат не здаваўся, як наогул ён змог выстаяць і ў выніку перамагчы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтак жа нас сёння не разумеюць нашчадкі тых, хто ў 40-я ішлі па беларускай зямлі на Маскву, палілі дамы і знішчалі людзей. Не могуць зразумець, чаму мы ўсё яшчэ існуём на гэтай зямлі як дзяржава. Відаць, ім не дадзена гэта зразумець".

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што на рэалізацыю "каляровага бліцкрыгу" ў Беларусі былі кінуты велізарныя фінансавыя рэсурсы. "За апошні год мы зведалі на сабе дзеянне самых сучасных тэхналогій гібрыднай вайны. Беларусы ўсё часцей пытаюцца: дык што, ваяваць будзем? Беларусы. Мы ўжо даўно ваюем. Проста вайна набыла іншыя формы. Ужо не будзе тых войнаў, ужо ў гэтыя вароты (Брэсцкай крэпасці. - Заўв.) яны не папруць тысячамі салдат. Вайна пачнецца і заўсёды пачынаецца ў сучасных умовах знутры дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота...