Вы тут

Каб усе світанні былі мірныя


Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання. А дзявятай гадзiне вечара пачалася ўрачыстая цырымонiя з канцэртам-рэквiем у гонар герояў вайны ў «Брэсцкай крэпасцi». На мерапрыемства людзi пачалi збiрацца загадзя. У каго былi запрашэннi, занялi месцы ў партэры, якi развярнуўся на плошчы Цырыманiялаў, iншыя размясцiлiся за iм. Уваход у «Брэсцкую крэпасць» быў свабодны, таму пачуць выступленне Прэзiдэнта i песнi артыстаў мог любы жадаючы. А iх было нямала: iшлi сем'ямi, маладзёжнымi кампанiямi, працоўнымi калектывамi. Прыехалi на ўрачыстасцi жыхары не толькi iншых рэгiёнаў Беларусi, але i замежных краiн.


Фота: БелТА

У мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прыбыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Каля верталётнай пляцоўкi яго сустрэлi губернатар Брэстчыны Юрый Шулейка, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Iгар Сергеенка, дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовiч i iншыя чыноўнiкi вышэйшага рангу.

Мемарыяльнае свята пачалося з цырымонii ўскладання Прэзiдэнтам вянка да Вечнага агню. Падтрымалi кiраўнiка краiны ў працэсii вышэйшыя службовыя асобы. Пасля Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прысутных. А мы пагутарылi з тымi, хто палiчыў сваiм абавязкам прысутнічаць у гэты дзень у крэпасці.

Жыхарка Iвацэвiчаў Таццяна прыехала ў Брэст, таму што дата пачатку вайны вельмi важная для яе. Яна вырасла на расказах свайго дзядулi пра вайну, удзельнiка тых падзей, партызана. «Памяць пра яго жыве ў сэрцы кожнага члена нашай сям'i. I я стараюся выхоўваць сваiх дзяцей у духу патрыятызму, iмкнуся распавядаць пра тыя падзеi па iнфармацыi не з кнiг, а з асабiстых гiсторый майго дзеда. Я стаўлюся да памятных дат вельмi чуллiва. Да гэтага часу ў маёй памяцi моманты, як дзядуля старанна рыхтаваўся да майскiх святаў, як прыводзiў у парадак свой парадны касцюм, медалi», — успамiнае свайго роднага чалавека Таццяна i на хавае слёз. Сёння яна шматдзетная мама, а яе 14-гадовая дачка працягвае традыцыi сям'i — прыходзiць на мемарыяльныя мерапрыемствы з партрэтам свайго прадзеда.

Брастаўчанiн Раман прыйшоў на канцэрт са сваёй жонкай Святланай. Крэпасць-герой для iх звыклае месца для прагулкi з дзецьмi, якiм яны распавядаюць пра значэнне гэтага месца. «Мы павiнны памятаць пра тое, што адбылося, каб нашы нашчадкi падобнага не дапусцiлi», — кажа мужчына. Яго жонка падхоплiвае думкi мужа i дзелiцца, што i ў iх шасцiгадовага сына толькi i размовы на ваенную тэму. «Ён увесь час спявае песнi пра вайну. Фiльм «Брэсцкая крэпасць» ужо перагледзеў некалькi разоў. А самая любiмая яго песня — «Дзень Перамогi», — дадае Святлана.

Шмат на мемарыяльным свяце i замежных гасцей. Аляксандр нарадзiўся ў Сiбiры, а цяпер жыве ў Германii. Наведваючы сяброў у Беларусi, ён не змог прапусцiць памятныя мерапрыемствы. «Для мяне гэты дзень настолькi важны, як i для ўсiх астатнiх. Ды i жыхары Германii вельмi ўважлiвыя да гэтых знакавых дат. Яны памятаюць пра вайну, для немцаў гэта цёмная старонка гiсторыi. Трэба разумець, што немцы i фашысты — гэта розныя людзi», — кажа Аляксандр. Памяць пра тыя падзеi, як i iншыя суразмоўцы, ён перадае сваiм дзецям, якiя ўжо таксама наведвалi Брэсцкую крэпасць.

Яшчэ адзiн госць цырымонii, Генадзь, у Брэст прыехаў са Столiна. Але Брэст яму знаёмы вельмi добра — служыў тут. «Расказы пра боль, якi пранеслi пакаленнi беларусаў, для мне не пустыя словы. Гэта складаныя ўспамiны i асаблiвыя пачуццi... Сваiм дзвюм дачушкам я кажу, што вайна — гэта трагедыя Беларусi, якую мы з гонарам вынеслi. Я спадзяюся, што памяць пра гэта захаваем», — дадае ён. Генадзь адзначае, што будзе iмкнуцца пачуццё гонару за свой народ перадаць унукам, каб i яны бераглi мiр.

Сярод гасцей канцэрта-рэквiема i Iван Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампанii. У Брэсцкай крэпасцi ён не толькi па службовых справах, але i па заклiку сэрца. «Наша кампанiя вядзе прамую трансляцыю з усiх асноўных мерапрыемстваў. Але я па ўласнай iнiцыятыве прыехаў сюды. Учора быў усю ноч у Брэсцкай крэпасцi. У мяне была даўняя мара ў ноч на 22 чэрвеня апынуцца ў Брэсцкай крэпасцi, адчуць гэтую атмасферу», — сказаў Iван Эйсмант.

Паводле яго слоў, у гэты дзень яго не пакiдае пачуццё смутку ад успамiнаў пра тое, што адбылося на беларускай зямлi 80 гадоў таму. «Мы цяпер можам адкрыта казаць, што падчас вайны адбыўся генацыд. Мы са сваёй беларускай талерантнасцю не хацелi казаць пра гэта, у нас гэта не было прынята. Надышоў час называць рэчы сваiмi iмёнамi: генацыд беларускага народа пачаўся менавiта з гэтага месца, i нам трэба пра гэта казаць», — адзначае старшыня Белтэлерадыёкампанii.

У ходзе выступлення Прэзiдэнта памяць аб героях вайны ўшанавалi мiнутай маўчання. Пасля прамовы кiраўнiка краiны прагучаў беларускi гiмн i прамаршыравала сводная рота ганаровай варты з дзяржаўным сцягам.

Працягнулiся ўрачыстасцi канцэртам «Калi б камянi маглi гаварыць». Для таго каб апраўдаць яго назву, некаторыя элементы вiдэараду праецыравалiся на помнiк «Мужнасць» — быццам векавыя цаглiны i маўклiвыя скульптуры помнiкаў сталi ўдзельнiкамi цырымонii.

Выступiла на канцэрце арт-група «Хор Турэцкага», якая выканала самыя вядомыя песнi пра вайну. Затым свае выступленнi гледачам прадэманстравалi артысты беларускай эстрады. Па завяршэннi канцэрта яго ўдзельнiкi атрымалi кветкi ад Прэзiдэнта Беларусi.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.