Вы тут

Індыйскі штам Covid-19 выяўлены ў Мінску


Аналіз паслядоўнасцяў віруса SARS-CoV-2 (выдзеленых у чэрвені з пробаў пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Мінску 10 даследаваных узораў, мелі набор мутацый у шыпавідным бялке, характэрных для «індыйскага» варыянту (дэльта, В.1.617. 2). Так што можна канстатаваць, што «індыйскі варыянт каранавіруса» выяўлены ў Беларусі, інфармуе Міністэрства аховы здароўя.


Сёння ёсць падставы меркаваць, што «індыйскі» варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з варыянтамі віруса, якія цыркулявалі ў самым пачатку эпідэміі Covid-19. Мутацыі ў шыпавідным бялке, прыводзяць да таго, што вірус лепш прымацоўваецца да рэцэптараў клеткі і лепш пранікае ў яе. Аднак на дадзены момант няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сур’ёзнае захворванне.

Спецыялісты лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа грамадзянам перанесці «індыйскі» варыянт Covid-19 больш спакойна.

У цяперашні час «індыйскі» штам атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Індыі, але і краінах Еўропы, выцесніўшы «брытанскі» штам. Высокі ўздым захворвання Covid-19 у Расіі ў чэрвені 2021 года выкліканы таксама гэтым варыянтам, доля якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.