Вы тут

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд па справе аб забойстве гадавалага хлопчыка


На лаве падсудных апынуўся раней чатыры разы судзімы мужчына 1997 нараджэння​, паведамляе прэс-служба суда.


Трагедыя адбылася 10 снежня 2020 года. Фігурант на глебе асабістых непрыязных адносін з асаблівай жорсткасцю не менш за 11 разоў ударыў хлопчыка па галаве, тулаву і канечнасцям. Дзіця атрымала не менш за 30 цялесных пашкоджанняў, ад якіх памерла.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ст.415 (ухіленне асуджанага ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) і п.п.2,6 ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, з асаблівай жорсткасцю) КК. Шляхам частковага складання пакарання па папярэднім і прызначанага прысудах фігурант атрымаў 21,5 года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент