Вы тут

Пракат легендарнага фільма «Таксіст» у 4К стартуе ў мінскіх кінатэатрах


Пракат фільма «Таксіст» у 4К стартуе ў сталічных кінатэатрах з 24 чэрвеня, перадае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».


Драму Марціна Скарсэзэ «Таксіст» пачнуць паказваць з 24 чэрвеня па 7 ліпеня. Гэта фільм пра маральны заняпад Амерыкі пасля вайны ў В’етнаме, пра гвалт, які ахапіў грамадства, адлюстраваны ў вар’яцтве антыгероя — таксіста-ветэрана Трэвіса Бікла. У 1976 г. стужка была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

— У кінатэатрах Мінска будзе дэманстравацца 4К-рэстаўрацыі фільма, выкананая ў 2011 г. пад кіраўніцтвам рэжысёра. Паказы фільма пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Піянер», «Ракета» і «Falcon Club Буцік кіно» на англійскай мове з рускімі субтытрамі, — распавялі ў «АРТ Карпарэйшн».

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».