Вы тут

Першы энергаблок БелАЭС штодзённа выпрацоўвае каля 27 млн кВт.гадз электраэнергіі


Штодзённы аб’ём вытворчасці электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС складае каля 27-27,5 млн кВт.гадз пры агульным аб’ёме вытворчасці ў энергасістэме каля 95 млн кВт.гадз. Аб гэтым паведаміў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» РУП «Мінскэнерга», паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


Фота: Мінэнерга.

Штодзённы аб’ём вырабленай электрычнай энергіі першым энергаблокам БелАЭС вышэйшы, чым аб’ём вытворчасці ў дзень чатырма энергасістэмамі: Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай разам узятых. «Але гэта не значыць, што ідзе замяшчэнне вытворчасці электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ЦЭЦ. БелАЭС выконвае ў аб’яднанай энергасістэме сваю функцыю, а станцыі, размешчаныя ў абласных энергасістэмах, забяспечваюць вытворчасць у асноўным цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння буйных населеных пунктаў і, адпаведна, вытворчасць электраэнергіі па цеплафікацыйным цыкле», — адзначыў Віктар Каранкевіч.

У цэлым з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першым энергаблокам БелАЭС выпрацавана амаль 3,2 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Гэта практычна палова гадавога аб’ёму спажывання электраэнергіі насельніцтвам краіны.

Увод двух энергаблокаў БелАЭС дасць магчымасць істотна знізіць залежнасць Беларусі ад вуглевадароднага паліва. «АЭС дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год пры штогадовым аб’ёме яго імпарту ў сярэднім на ўзроўні каля 20 млрд куб.м, — адзначыў міністр. — Эканомія на імпарце прыроднага газу складзе каля $550 млн у год».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».