Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі 22 чэрвеня падымалася амаль да 36 градусаў спякоты


Тэмпература паветра ў Беларусі 22 чэрвеня падымалася амаль да 36 градусаў спякоты, паведамляе Белгідрамет.


Учора на метэастанцыі Кастрычнік у Гомельскай вобласці была зафіксавана вельмі высокая тэмпература паветра — плюс 35,9. У Гомелі слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі 35 градусаў вышэй за нуль, Магілёве — плюс 34,9, Мінску — плюс 33,5, Брэсце — плюс 32,5, Гродна — плюс 31,2. Тэмпература паветра была на 6–10 градусаў вышэй за кліматычную норму.

У Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты на 23–24 чэрвеня. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей тэмпература паветра будзе складаць 35–36 градусаў, на астатняй тэрыторыі краіны — 30–34 градусы, месцамі магчымае павышэнне да плюс 35.

pexels.com

Прагназуецца, што спякота пачне паступова спадаць з суботы, 26 чэрвеня.

«Чакаем перамяшчэнне атмасфернага фронту з тэрыторыі Польшчы. Прагназуем, што ён паступова, пачынаючы з заходніх раёнаў, будзе выцясняць спякотнае паветра на ўсход, на тэрыторыю Расіі. У суботу па ўсходзе краіны тэмпература яшчэ можа павысіцца да плюс 30 градусаў і вышэй, у іншых рэгіёнах будзе плюс 23–29. Пачынаючы з нядзелі тэмпература 23–28 градусаў прагназуецца на большай частцы тэрыторыі краіны. Не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.