Вы тут

Нямецкі аўтаканцэрн Audi будзе вырабляць толькі электрамабілі


Нямецкі аўтаканцэрн Audi абвясціў аб канкрэтных планах па адмове ад вытворчасці аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Пачынаючы з 2026 года ўсе новыя мадэлі Audi будуць электрамабілямі, заявіў кіраўнік канцэрна Маркус Дзюзман на кліматычнай канферэнцыі ў Берліне, паведамляе Deutsche Welle.


Чакаецца, што да 2025 годзе ў лінейцы Audi будзе больш за 20 мадэляў электрамабіляў. Пры гэтым вытворчасць аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання мяркуецца паступова згарнуць да 2033 года. Зрэшты, у сувязі з высокім попытам у Кітаі такія машыны, магчыма, працягнуць выпускаць на мясцовых партнёрскіх заводах і пасля 2033 года, дапусціў кіраўнік Audi.

«Я не веру ў сілу забаронаў, я веру ў паспяховасць тэхналогій і інавацый», — дадаў Маркус Дзюзман.

Аб планах згарнуць вытворчасць аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання раней ужо абвясціў шэраг вытворцаў. Шведская кампанія Volvo мае намер зрабіць гэта да 2030 года, амерыканскі канцэрн General Motors — з 2035 года. Вытворца Mercedes-Benz Daimler плануе цалкам перайсці на электрамабілі да 2039 года, а другі нямецкі канцэрн Volkswagen — з 2040 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.