Вы тут

Турыстычны злёт «Экафорум-2021» збярэ ў Гомелі больш за 200 удзельнікаў


У Гомелі 23 і 24 чэрвеня пройдзе турыстычны злёт сярод каманд устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі «Экафорум-2021», паведамляе БелТА.


Больш за 200 навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі абласнога цэнтра правядуць два насычаныя дні ў раёне рачной базы «Бухта капітанаў». «Маладая гвардыя» аб’яднаецца ў 16 каманд. Зборныя сустрэнуцца на турнірах па міні-футболе і валейболе. Сілу і спрыт хлопцы праявяць пры перацягванні канату і кіданні карабіна. Прадугледжаны і творчыя конкурсы. У пошуку лепшых ракурсаў пройдзе фотакрос. Экатурысты таксама створаць тэматычныя плакаты.

Каманды-пераможцы, а таксама ўладальнікі спецыяльных намінацый, будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі.

Арганізатарамі выступаюць Гомельскі гарвыканкам і гарадская арганізацыя ГА БРСМ.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.