Вы тут

Зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі на Гульні ў Токіа


23 чэрвеня на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага Рэспублікі Беларусь зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі на Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа, паведамляе НАК Беларусі.


Фота: НАК Беларусі.

На сённяшні дзень — 23 чэрвеня — кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў стартах у сталіцы Японіі выканалі 96 беларускіх атлетаў у 21 відзе спорту.

Адзначым, кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ў асобных відах спорту яшчэ працягваецца. Беларусы маюць шанцы атрымаць пропуск у Токіо ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Канчатковая колькасць ліцэнзій на летнія Алімпійскія гульні будзе вядома 30 чэрвеня 2021 года.

Поўны спіс спартоўцаў на Гульні ў Токіа тут.

На пасяджэнні Выканкама таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да зімовых Гульняў 2022 года ў Пекіне. Шэфам місіі алімпійскай каманды Беларусі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне зацверджаны віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак.

На выканкаме абмеркаваны іншыя пытанні, якія тычацца бягучай дзейнасці арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...