Вы тут

Працы Шагала, Суціна і Цадкіна зноў можна ўбачыць у галерэі «Арт-Беларусь»


Сёння галерэя «Арт-Беларусь» зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва работы з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», паведамляе сайт банка.


belgazprombank.by

Будуць прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку — усяго больш за 50 арт-аб’ектаў. Новая экспазіцыя прысвечана гісторыі беларускай культуры XVI-XX стагоддзяў.

Працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх земляў былі вернутыя на тэрыторыю Беларусі намаганнямі банка. Іх зноў можна ўбачыць у абноўленай экспазіцыі ў галерэі «Арт-Беларусь».

Сярод навінак — 6 унікальных прац удзельнікаў «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка і Льва Юдзіна.

«Сцвярджальнікі новага мастацтва» — творчае аб’яднанне, створанае ў 1920-1923 гадах у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча, якое развівае ідэі супрэматызму.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.