Вы тут

У Брэсцкай вобласці наладжаны ўзмоцнены кантроль за выкананнем дальнабойнікамі рэжыму працы і адпачынку


З пачатку года Транспартная інспекцыя выявіла ў Брэсцкай вобласці больш за 1 тыс. парушэнняў устаноўленага рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў-міжнароднікаў пры выкананні аўтамабільнай перавозкі грузаў, паведаміла БелТА прэс-сакратар Транспартнай інспекцыі Мінтранса Ірына Яблонская.


«Гаворка ідзе аб парушэнні або адсутнасці неабходных штодзённых і штотыднёвых перапынкаў для адпачынку, а таксама перавышэнні дапушчальнага часу кіравання аўтамабілем. Адміністрацыйная адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч.3 ст.18.23 КаАП», — распавяла Ірына Яблонская.

З канца красавіка ў Брэсцкай вобласці выяўлена больш за 30 фактаў выкарыстання чужых картак кіроўцы падчас рэйсаў. Сума штрафу ў такіх выпадках можа дасягаць 50 базавых велічынь (1 БВ — Br29). У дачыненні да парушальнікаў прымаюцца адпаведныя меры, кантроль у рэгіёне будзе працягнуты, адзначылі ў Транспартнай інспекцыі.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.