Вы тут

Аб правілах жыцця беларускіх спартсменаў даведаюцца ўсе


У міжнародны алімпійскі дзень, 23 чэрвеня, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь запускае новы праект «Правілы жыцця беларускіх спартсменаў», прысвечаны 30-годдзю заснавання НАК Беларусі.


Праект будзе прадстаўлены цыклам відэаролікаў і кнігай. У аснове кожнай серыі — партрэтнае інтэрв’ю са знакамітым беларускім спартсменам, як савецкага, так і суверэннага перыяду. Галоўны герой раскажа пра свае правілы жыцця, прынцыпы, якія дапамаглі яму дасягнуць поспеху.

У першай серыі сваімі правіламі жыцця падзеліцца легендарны беларускі барэц, трохразовы чэмпіён свету Аляксандр Мядзведзь. Наступным героем стане чатырохразовая алімпійскія чэмпіёнка, легендарная біятланістка Дар’я Домрачава.

Ролікі будуць выходзіць раз на тыдзень і будуць трансліравацца ў эфіры вядучых дзяржаўных тэлеканалаў краіны, на YouTube-канале TEAM BY і ў сацыяльных сетках Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

На YouTube-канале TEAM BY ўжо прадстаўлена першая серыя праекта.

Даведкава

Міжнародны алімпійскі дзень адзначаецца штогод 23 чэрвеня. Рашэнне аб яго правядзенні было прынятае падчас 42 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў 1848 годзе. Дата абраная невыпадкова — яна ўвекавечвае дату стварэння МАК 23 чэрвеня 1894 года пасля таго як барон П’ер дэ Кубертэн выступіў са сваім гістарычным дакладам перад міжнародным атлетычным кангрэсам. Пасля таго як кангрэс прыняў рашэнне аб правядзенні ў 1896 годзе ў Грэцыі першай Алімпіяды, Кубертэн узначаліў створаны тады ж МАК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».