Вы тут

Выпускнікі БДУ распрацавалі 14 калекцый моднага адзення для дзяцей і дарослых


Іх прэзентацыя адбылася на подыуме Нацыянальнай школы прыгажосці падчас публічнай абароны дыпломных праектаў. Аўтарамі работ выступілі студэнты спецыяльнасці «Дызайн» факультэта сацыякультурных камунікацый (ФСК) БДУ. У гэтым годзе яны атрымаюць дыпломы з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі і стануць першым выпускам у гісторыі ВНУ прафілізацыі «Дызайн моды і аксесуараў».


Будучыя дызайнеры прадставілі маладзёжную і дзелавую вопратку, модныя касцюмы для падлеткаў, дзіцячыя камплекты, сучаснае бачанне беларускага народнага строю. Дэманстрацыя калекцый прайшла пры падтрымцы мадэльнага агенцтва Нацыянальнай школы прыгажосці.

Кіраўнікамі праектаў выступілі дасведчаныя дызайнеры і вядомыя мастакі кафедры дызайну і моды ФСК. Яе студэнты і выкладчыкі з'яўляюцца ўдзельнікамі рэспубліканскіх конкурсаў, у прыватнасці «Млына моды», а таксама арганізоўваюць свае выставы і паказы.

Кафедра дызайну моды ФСК была заснавана ў 2017 годзе. Яна забяспечвае падрыхтоўку па спецыяльнасці «Дызайн» з паглыбленым вывучэннем у сферы моды і аксесуараў. Студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды ў гэтай галіне і неабходныя практычныя навыкі для далейшай паспяховай прафесійнай дзейнасці ў розных напрамках сучаснай індустрыі моды: сэт-дызайнер, імідж-стыліст, мадэльер, дызайнер аксесуараў, фэшн-фатограф і іншых.

Таксама кафедра актыўна развівае кірунак міжнароднага партнёрства, супрацоўнічае з Нацыянальнай школай прыгажосці, «Беларускім Цэнтрам Моды» і іншымі арганізацыямі ў гэтай сферы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Мода ад... студэнтаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».