Вы тут

Эксперты каментуюць прамову Прэзідэнта ў Брэсцкай крэпасці


Андрэй Савіных, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, у размове з карэспандэнтам «Звязды» адзначыў: Прэзідэнт звярнуўся да грамадзян у Брэсцкай крэпасці з вельмі шчырай прамовай, і ўсё наша грамадства павінна дакладна ўсвядоміць, што свет цяпер падыходзіць да вельмі праблемнага, крызіснага этапу ў сваім развіцці.

«Ламаецца глабальная фінансавая сістэма, змяняецца палітычныя архітэктура, што існавала ўвесь гэты час. Безумоўна, гэта будзе весці да вялікай колькасці канфліктаў і супрацьстаяння ў ХХІ стагоддзі. Мы вельмі добра памятаем падзеі Другой сусветнай вайны. Нам здаецца, што будучыя супрацьстаянні будуць нагадваць танкавыя і артылерыйскія бітвы мінулага стагоддзя з мільённымі арміямі і тысячакіламетровымі лініямі фронту. Гэта не так», — кажа дэпутат.

Па яго словах, новыя змаганні разгорнуцца на эканамічным і інфармацыйным франтах. На думку Андрэя Савіных (ён звяртае ўвагу, што пра гэта казаў і Прэзідэнт), такія супрацьстаянні ўжо пачаліся ў адносінах да вялікай колькасці краін, не толькі Беларусі. «Уводзяцца эканамічныя санкцыі, па сутнасці, гэта меры эканамічнага прымусу, якія абсалютна незаконныя. Яны парушаюць сістэму міжнароднага права. Калектыўны Захад ідзе на гэта рашуча, без сумненняў. Яму здаецца, што пераможцаў не судзяць. Ён разлічвае выйсці з гэтай сутычкі пераможцам і самастойна вырашаць, хто правы, а хто вінаваты. «Не атрымаецца!», — кажа на гэта наш Прэзідэнт», — дадае парламентарый. На яго думку, вельмі сімвалічна, што такія словы Аляксандра Лукашэнкі прагучалі ў Брэсцкай крэпасці, якая стала сімвалам гераічнага супрацьстаяння знешняму агрэсару ў ХХ стагоддзі.


Зварот кіраўніка дзяржавы быў да той часткі палітычнай эліты, якая павінна выступаць «халодным душам» для «гарачых галоў», што хочуць раскруціць новы дэструктыўны махавік. Такое меркаванне ў эфіры «Альфа Радыё» выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей АЎДОНІН.

«Трэба разумець, што Еўропа не адзіная. У ёй ёсць дэструктыўныя сілы, якія маюць на мэце разбурэнне, а ёсць разважлівыя палітыкі. Яны разумеюць, што калі ў Еўропе хтосьці распаліць вайну ці калі пачнуцца якія-небудзь супрацьстаянні, то гэта выкліча незваротныя сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і гістарычныя наступствы, якія ўся Еўропа будзе разграбаць яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў», — растлумачыў Аляксей Аўдонін.

Гаворачы аб паслявыбарных падзеях у Беларусі, аналітык адзначыў выкарыстанне супраць Беларусі розных тэхналогій гібрыднай вайны. Ён нагадаў, што падобныя тэхналогіі былі распрацаваны якраз пасля Другой сусветнай вайны. «Сутнасць будуецца на тым, што перад усімі так званымі гібрыднымі войнамі супраць дзяржавы або супольнасці актыўна працуюць людзі слова, якія фарміруюць грамадскую думку ў патрэбным рэчышчы, пачуццё незадаволенасці. Гэта штучна сфарміраваны стан, якім потым лёгка маніпуляваць. Мы бачылі, як гэта працавала», — падкрэсліў аналітык.

Аляксей Аўдонін звярнуў увагу на тое, што вышэйзгаданая схема апісвае падрыхтоўку да «аксамітнай рэвалюцыі». «Цяпер жа, калі пратэсны запал прайшоў, мы бачым, што калектыўны Захад перайшоў да новых стадый. Іх шмат, усе яны сістэмныя і рэалізоўваюцца паэтапна. Цяпер — санкцыйны, да гэтага быў правакацыйны. Па планах, якія Захадам, як правіла, ужываліся супраць тых ці іншых дзяржаў, наступная стадыя — пераход да ўзброенай канфрантацыі, правакацый на граніцах і ў наступным да актыўнай інфармацыйнай кампаніі аб тым, што калектыўны Захад ці НАТА актыўна змагаецца з дыктатарамі для вызвалення народа ад парушэнняў правоў чалавека. Гэта стандартная мадэль», — падсумаваў спецыяліст.

Загаловак у газеце: Шчыры зварот да разумных людзей

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.