Вы тут

«Белмытсэрвіс» цяпер прапануе ў Брэсцкім раёне стаянку для велікагрузаў, а іх кіроўцам — гасцініцу


На прэзентацыю паслугі па прадстаўленні стаянкі для грузавых транспартных сродкаў з пражываннем іх кіроўцаў у гасцініцы сабралася шмат зацікаўленых. Для тых, хто праводзіць тыдні альбо нават месяцы ў дарозе, гэта асабліва важна.


Стаянка размясцілася недалёка ад пункту пропуску «Казловічы» на міжнароднай магістралі М1/Е30. Яна стала часткай буйнейшага аб’екта ў сетцы лагістычных цэнтраў РУП «Белмытсэрвіс», які прапануе поўны комплекс лагістычных паслуг. У склад аб’екта, адкрытага ў 2015 годзе, уваходзіць адміністратыўна-бытавы корпус, складскі комплекс, адкрытая пляцоўка для транспартных сродкаў з таварамі, што знаходзяцца пад мытным кантролем, гасцініца, станцыя тэхабслугоўвання, кафэ. Цяпер тут можна таксама замовіць стаянку на пэўны час і адпачыць у гасцініцы.

Варта сказаць, што Брэсцкі філіял РУП «Белмытсэрвіс», адзін з буйнейшых у рэспубліканскай структуры. У зону яго дзейнасці ўваходзяць участкі беларуска-польскай і беларуска-ўкраінскай мяжы. Прадпрыемства забяспечвае комплекснае вырашэнне запытаў кліентаў і выступае пры неабходнасці ў якасці мытнага прадстаўніка, гаспадара мытных складоў, складоў агульнага карыстання, экспедытара, перавозчыка, паручыцеля, кансультанта.

— У сферы аказання паслуг па апрацоўцы грузаў, ажыццяўленні мытных аперацый прадпрыемствы «Белмытнясервіс» працуюць больш за два дзесяцігоддзі. За гэты час удалося ўкараніць перадавыя метады кіравання складамі, рэжымамі захавання, а таксама бізнес-працэсамі функцыянавання, створаны транспартна-лагістычныя вузлы на самых загружаных транзітных інфраструктурных калідорах, — расказала афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага філіялу «Белмытнясервіс» — Карына ЖЫГУН.

Пасля прэзентацыі стаянкі адбылася яшчэ адна знакавая падзея — адкрыццё гандлёвага аб’екта BELTAMOZSERVICE. Магазін рознічнага гандлю сустрэў пакупнікоў у Брэсце па вуліцы Маскоўскай. На адкрыцці адзначалася, што прывабны кошт прадукцыі тут абумоўлены закупкай яе ў заводаў-вытворцаў, дастаўка ўласным транспартам, уласнае мытнае афармленне. У краме прадаюцца ўнікальныя маркі він і іншых напояў з самых розных краін свету, шакалад, кава, цукеркі, іншыя тавары. Пакупніку прапануюць вытанчанае віно ад старэйшых вытворцаў Іспаніі, Аргенціны, Італіі, францыі, Венгрыі, Грузіі, Малдовы, іншых краін. А ўдзельнікі цырымоніі адкрыцця магазіна змаглі пазнаёміцца нават з гісторыяй краін-вытворцаў тавараў і іх славутасцямі пры дапамозе інтэрактыўных прэзентацый.

Светлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент