Вы тут

Зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі Беларусі на Алімпійскія гульні ў Токіа.


Выканаўчы камітэт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі на гульні ХХХІІ Алімпіяды ў Токіа, паведалі ў прэс-службе НАК Беларусі.


На сёння кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў галоўных стартах выканалі 96 беларускіх спартсменаў у 21 відзе спорту. У некаторых відах алімпійская кваліфікацыя яшчэ не скончылася. У сувязі з гэтым беларусы могуць прэтэндаваць на пуцёўкі ў Токіа ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Канчатковая колькасць ліцэнзій на Алімпійскія гульні будзе вядома 30 чэрвеня 2021 года. Папярэдні спіс беларускіх спартсменаў, якія атрымалі права выступіць у японскай сталіцы, прадстаўлены на афіцыйным сайце НАК Беларусі.

Шэфам місіі беларускай каманды на Алімпійскія гульні ў Токіа зацверджаны віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак. Ён жа стане і шэфам місіі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».