Вы тут

Егіпет дазволіў вакцынаваным ад COVID-19 турыстам уезд у краіну без ПЛР-тэстаў


Поўнасцю вакцынаваныя ад каранавіруса замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Егіпет без ПЛР-тэстаў пры ўмове прадастаўлення на граніцы сертыфіката аб праходжанні вакцынацыі. Аб гэтым аб’явіла ў сераду Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва краіны, паведамляе ТАСС.


«Сюды адносяцца вакцыны, адобраныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Упраўленнем па лекавых сродках Егіпта, — прыводзіць газета Al Ahram заяву ведамства. — Уезд дазволены праз 14 дзён пасля атрымання другой дозы двухкампанентнай вакцыны („Спадарожнік V“, Pfizer, AstraZeneca, Moderna, Sinopharm, Sinovac) або праз 14 дзён пасля атрымання першай дозы аднакампанентнай вакцыны Johnson & Johnson». «У сертыфікатах павінны быць QR-код і пячатка афіцыйнага органа, ніякія выпраўленні, памылкі або дапіскі не дапускаюцца», — адзначаецца ў камюніке Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым дазвол датычыцца краін, «не закранутых муціраванымі штамамі каранавіруса». У выпадку, калі пасажыр прыбывае з адной з краін, дзе зафіксаваны мутацыі (Індыя, Бангладэш, Пакістан, Бутан, М’янма, Непал, В’етнам, Шры-Ланка, Бразілія і некаторыя іншыя краіны Лацінскай Амерыкі), то нават пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі замежны грамадзянін абавязаны зрабіць у аэрапорце малекулярны экспрэс-тэст на каранавірус.

У Егіпце сітуацыя з новым каранавірусам крыху стабілізавалася. Калі ў маі — пачатку чэрвеня штодзённа фіксавалі больш за тысячу новых выпадкаў заражэння, то цяпер сярэднясутачны прырост інфіцыраваных знізіўся да 500 чалавек. Паводле апошніх даных Міністэрства аховы здароўя краіны, з пачатку пандэміі было выяўлена звыш 278 тыс. заражаных, больш за 206 тыс. поўнасцю выздаравелі, 15,9 тыс. чалавек памерлі. За мінулыя суткі ад ускладненняў памерлі 37 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».