Вы тут

Рускі пісьменнік Мікалай Чаркашын наведаў Брэст


Падзеі 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1944 па традыцыі сабралі на мяжы, у Брэсцкай крэпасці-героі, многіх і многіх гасцей. Не толькі з Беларусі, але і з Расіі.


Сярод тых, хто не мог не прыехаць у горад над Бугам, — і рускі пісьменнік Мікалай Чаркашын. Вось што ён расказвае пра сваю паездку:

— Мяне ўразіла чарговая сустрэча з берасцейцамі. Уразілі і захапілі падзеі, якія адбываліся ў гэтыя дні ў крэпасці, з цікавасцю слухаў выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З цікавасцю слухаў выступленне Дзяржаўнага Сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыя Мезенцава. Рады таму, колькі моладзі прыйшло ў крэпасць. Ведаю, што напярэдадні 22 чэрвеня ў музеі была прэзентавана кніга «Подзвіг савецкага народа бессмяротны...: Новыя экспазіцыі „Брэсцкай крэпасці-героя“ і Музея на Паклоннай гаы ў Маскве», якую па замове Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы выпусцілі ў Выдавецкім доме «Звязда». Канешне ж, новыя ўражанні падштурхнуць мяне і да новых твораў, прысвечаных ваеннаму мінуламу Беларусі, прысвечаных нашаму агульнаму змаганню з фашысцкімі агрэсарамі.

Але ўжо і зараз пісьменніку, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў беларускім Ваўкавыску, было што распавесці і што расказаць землякам. Нядаўна выйшаў яго раман «Берасцейскія вароты». Толькі што пабачыў свет у маскоўскім выдавецтве «Вече» раман «Бог не гуляе ў косткі». Дзеянне новага твора вядомага ваеннага пісьменніка разгортваецца ў памежных раёнах Заходняй Асобай ваеннай акругі ў перадваенны год і ў першыя дзесяць дзён пасля вераломнага нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Поруч з лёсам галоўнага героя — камандуючага 10-й арміяй, якая базіравалася ў так званым Беластоцкім выступе, генерал-маёра Галубцова — прадстаўлены лёсы яго паплечнікаў, другіх генералаў 1941 года, а таксама малодшых камандзіраў, сяржантаў і проста радавых чырвонаармейцаў. Асобнае месца выдзелена апісанню трагічнай сітуацыі, у якой пасля нашэсця акупантаў аказаліся мясцовыя жыхары: палякі, беларусы, яўрэі. Разгорнута шырокая панарама баявых дзеянняў адступаючых воінскіх злучэнняў РСЧА, якія аказалі сур’ёзнае супраціўленне пераўзыходзячым сілам праціўніка на ўсім шляху ад Брэста да Беластока, Гродна і Смаленска.

- Збіраючы матэрыялы да рамана, я шмат разоў наведваў і Беларусь, — расказвае Мікалай Чаркашын, — і мне шмат хто дапамагаў парадамі. Не магу не сказаць дзякуй Мікалаю Быхаўцаву (Ваўкавыск), Вользе Цэйкале (Зэльва), Аляксандру Дударэнку (Мінск), Дзмітрыю Казловічу (Ваўкавыск),Станіславу Адасіку (Слонім), Андрэю і Алене Варабей (Брэст), Уладзіміру Лігуце (Гродна), Валерыю Чарапіцу (Гродна), Яўгенію Страшынскаму (Смаргонь) за дапамогу, падказкі, за падтрымку, ды і шмат яшчэ каму.

Дарэчы, раман, які маскоўскае выдавецтва выпусціла ў серыі «У зводках не паведамлялася», рускі пісьменнік падараваў у чэрвеньскую сваю паездку Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага. Літаратар сустрэўся з кіраўніцтвам асветніцкай установы. Падарыў і розныя іншыя свае кнігі, якія пабачылі свет апошнім часам. Было абмеркавана пытанне аб будчай прэзентацыі раманаў Мікалая Чаркашына «Берасцейскія вароты» і «Бог не гуляе ў косткі» у Брэсцкай абласной бібліятэцы. Мяркуецца, што падзея адбудзецца ў верасні 2021 года.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.