Вы тут

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 91 раёне Беларусі


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 91 раёне Беларусі, паведамляе БелТА.


Такія меры распаўсюджваюцца на ўсю Гомельскую вобласць і амаль усю тэрыторыю Магілёўскай (акрамя Хоцімскага раёна). Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 9 — Мінскай, 14 — Віцебскай і 10 — Брэсцкай.

«Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе застаецца складанай. Толькі за мінулыя суткі было зафіксавана пяць выпадкаў узгаранняў (па два ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін — у Мінскай вобласці). Усе ачагі былі ліквідаваныя дзяржлесаховай на ранняй стадыі. Ва ўмовах анамальнай спякоты заклікаем грамадзян часова адмовіцца ад наведвання лясоў», — сказалі ў прэс-службе.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведванне лесу.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.