Вы тут

Сотні населеных пунктаў Магілёўскай і Віцебскай вобласці заставаліся без электрычнасці


Магілёў і 717 населеных пунктаў вобласці засталіся без электразабеспячэння ў выніку аварыі на Лукомльскай ГРЭС.


Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленіі МНС.

Адключэнні адбыліся ўчора ў 21.41. Без святла акрамя Магілёва ў вобласці засталіся населеныя пункты Бялыніцкага (181), Круглянскага (140), Шклоўскага (200), Горацкага (34) і Магілёўскага (162) раёнаў.

— У 21:41 выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў другой секцыі трансфарматарнай падстанцыі ТН-330 на Лукомскай ГРЭС, — паведамілі ва ўпраўленні. — За час адключэння ратавальнікамі здзейснена 34 выезды на аказанне дапамогі насельніцтву, у тым ліку па дэблакіроўцы людзей з кабінаў ліфтаў і падачы электрычнасці на апараты ШВЛ. У 22:39 пажар ліквідаваны, ніхто не пацярпеў.

Энергетыкі Віцебскай і Магілёўскай абласцей аператыўна ліквідавалі наступствы аварыі.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў і ліквідацыі ўзгарання працуе сітуацыйны штаб Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме.

Нэлі ЗІГУЛЯ


Энергазабеспячэнне на Віцебшчыне адноўлена поўнасцю

У сераду пад ноч многія жыхары двух прыгранічных з Расіяй Віцебскай і Магілёўскай абласцей Беларусі адчулі праблемы з-за адключэння электразабеспячэння. Яны пачаліся каля дзесяці гадзін вечара.

Як удакладніла «Звяздзе» афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф’я Глінская, у Віцебскай вобласці было адключана ад электразабеспячэння 966 населеных пунктаў, 115 фермаў, 14 бальніц...

Без энергіі заставаліся Орша і Аршанскі, Талачынскі, Дубровенскі, Сенненскі раёны. На працягу гадзіны электразабеспячэнне было адноўлена.

Высветлілася, што надзвычайнае здарэнне раённых маштабаў адбылося з-за ўзгарання абсталявання на Лукомльскай ДРЭС.

У 21:41 выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў другой секцыі трансфарматарнай падстанцыі. Туды неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні МНС. Для аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з адключэннем электразабеспячэння, працаваў сітуацыйны штаб Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме.

У 22:39 пажар ліквідаваны падраздзяленнямі МНС, ніхто не пацярпеў.

Тое, што падача электрычнай энергіі ў Віцебскую і Магілёўскай вобласці адноўлена поўнасцю, канстатавалі і ў РУП «Віцебскэнерга».

У сувязі з тым, што спякота не сыходзіць, аварыйныя брыгады прадпрыемства працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Аператыўныя аварыйна-аднаўленчыя брыгады ўзмацнілі. Наладзілі больш цеснае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і сумежнікамі. Інжынерна-тэхнічным персаналам ўзмоцнены кантроль за бесперабойнай падачай электраэнергіі, а таксама ў адпаведнасці з распрацаванымі графікамі — за ўзроўнем масла ў масланапоўненым абсталяванні. Дадаткова аглядаецца энергаабсталяванне і найбольш нагружаныя лініі электраперадачы.

Высокая тэмпература пагражае ўзнікненнем лясных пажараў, якія могуць прывесці да абрыву правадоў на лініях электраперадачы падаючымі дрэвамі, нагадалі ў энергетычнай службе вобласці. Таму трэба быць асцярожнымі ў раёне ліній электраперадачы.

Прымаюцца неабходныя дзеянні для папярэджання надзвычайных сітуацый.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.