Вы тут

У Валожынскім раёне патанула 9-гадовая дзяўчынка


Вечарам 23 чэрвеня паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Дружычы Валожынскага раёна патанула дзіцё, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Фота: СК.

Устаноўлена, што дзяўчынка знаходзілася каля вадаёма разам са сваёй сям'ёй. Падчас купання яна пачала тануць, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося. Цела без прыкмет жыцця з вады дасталі супрацоўнікі МНС.

Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя сведкі і відавочцы таго, што адбылося.

Па дадзеным факце Валожынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.