Вы тут

У Мінску з’явілася яшчэ адна варкаўт-пляцоўка


Новая варкаўт-пляцоўка з’явілася ў Цэнтральным раёне побач з лыжаролернай трасай у Вяснянцы, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Фота: «Мінск-Навіны»

Спартыўны аб’ект размясціўся каля пункта пракату інвентару. Гэта падарунак ад спонсараў. Дарэчы, для аматараў варкаўта ў раёне ёсць і іншыя пляцоўкі. Напрыклад, на пр. Пераможцаў на беразе вадасховішча Дразды і каля Палаца спорту, у скверы ім. Марата Казея, на вул. Арлоўскай, 2, а таксама ў жылым раёне Навінкі.

Варкаўт-пляцоўкамі могуць пахваліцца і іншыя раёны горада. Такія аб’екты ёсць у парках Дружбы народаў, Грэкавай, Паўлава і інш.

Фота: «Мінск-Навіны»

Як удакладнілі ў галоўным упраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама, цяпер у сталіцы налічваецца 288 ўнутрыдваровых і паркавых спартыўных пляцовак, сярод якіх ёсць пляцоўкі і для заняткі варкаўтам.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.