Вы тут

У Маладзечне затрыманая выкрадальніца пнеўматычнай зброі


На лінію 102 у Маладзечанскі РАУС звярнулася ўладальнік аднаго з мясцовых ціраў, размешчанага ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Па яе словах, з гандлёвай палаткі зніклі пнеўматычныя прывады, упакоўка гумавых куляў і мяккая цацка. Прапажу раніцай заўважыў работнік ціра, які прыйшоў адкрыць кропку, і недалічыўся чатырох страйкбольных аўтаматаў.


Як паведамляе група інфармацыі грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, праваахоўнікі ўстанавілі, што зламыснік пракраўся ўнутр ціра, пашкодзіўшы мацаванне тэнта. На руку аператыўнікам адыграў той факт, што месца інцыдэнту трапіла ў поле камер вонкавага відэаназірання, устаноўленых на фасадах побач размешчанай забаўляльнай установы і суседняга гандлёвага кіёска. Верагодна, сам выкрадальнік нават не падазраваў, што яго супрацьпраўныя дзеянні будуць зафіксаваныя на відэа.

Старанна вывучыўшы відэазапісы, сышчыкі прыйшлі да высновы, што пад капюшонам адзення хавалася дзяўчына — яе выдавалі хада, манеры паводзінаў і жаночыя рэчы. На кадрах было відаць, што ўначы зламысніца некалькі разоў падыходзіла да ціра і, асвятляючы для сябе «ўваход» ліхтарыкам, залазіла ў палатку. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена асоба падазраванай — ёю была 18-гадовая ўраджэнка Старых Дарог, навучэнка першага курса аднаго з каледжаў ў Маладзечне.

Як высветлілася, адзін з выкрадзеных макетаў аўтамата ўжо паспеў «засвяціцца» ў руках дзяўчыны . Днём напярэдадні ў міліцыю ад відавочцаў паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад гандлёвага цэнтра падазроная невядомая ходзіць з прадметам, які падобны на аўтамат. Да аб’екта неадкладна прыбылі праваахоўнікі, якія затрымалі дзяўчыну і даставілі для разбору ў райаддзел. Міліцыянерам яна патлумачыла, што зброю коштам 400 рублёў набыла дзеля забавы ў наглядна знаёмага і з ёй «проста выйшла пагуляць». У выніку страйкбольны аўтамат быў канфіскаваны, а дзяўчына адпушчаная дахаты. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Увечары таго ж дня, калі ў міліцыю паведамілі аб крадзяжы, падазраваную супрацоўнікі міліцыі затрымалі. Высветлілася, што неабдумана дзяўчына, можна сказаць, вярнулася на месца злачынства, а калі быць дакладней, прыйшла пад камеру відэаназірання, дзякуючы якой і вылічылі асобу выкрадальніцы. Каля ўваходу ва ўстанову яна эмацыйна распавядала навакольным аб тым, быццам каля сметніцы ў дварах бачыла зброю — аб такой дзіўнай размове аператыўна паведамілі ў крымiнальны вышук.

Спачатку затрыманая тлумачыла, што знайшла зброю, затым — купіла яе. У цяперашні час фігурантка змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання, па факце крадзяжу распачата крымінальная справа. Дарэчы, менш за месяц таму дзяўчыну прысудзілі да грамадскіх работ за аналагічнае злачынства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінаблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.