Вы тут

Казка «Чортаў скарб» Уладзіміра Караткевіча выйшла на літоўскай мове


Нягледзячы, што юбілейны караткевічаўскі год завершыўся ў 2020-м, і сёлета, у 2021 годзе, прадаўжаюцца выданні яго твораў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету.


Казка класіка беларускай літаратуры «Чортаў скарб» пабачыла свет у Вільнюсе ў перакладзе на літоўскую мову, які ажыццявіў добры сябар нашай краіны — літоўскі публіцыст, дзіцячы пісьменнік Вітаўтас Жэймантас (нараджэннем з 1944 года). Кніга выйшла накладам у 500 экззэмпляраў. Дарэчы, спадар Вітаўтас — аўтар артыкулаў, прысвечаных віленскім сцежкам-дарожкам беларускіх пісьменнікаў, якія жылі і працавалі ў Вільні ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя, а таксама — перакладчык твораў Максіма Гарэцкага, Лідзіі Арабей, Георгія Марчука на літоўскую мову. З’яўляецца Вітаўтас Жэймантас і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Афармленне літоўскага выдання казкі «Чортаў скарб» выканаў мінскі мастак Ян Мяльніцкі. Для кнігі, акрамя вокладкі, ён выканаў 11 маляўнічых ілюстрацый.

Будзем спадзявацца, што ў бліжэйшы час з’вяцца іншыя, новыя старонкі беларуска-літоўскага літаратурнага пабрацімства.

А што да перакладаў твораў Уладзіміра Караткевіча, то ў апошнія год-паўтара яны з’явіліся на старонках азербайджанскай, расійскай, казахскай, сербскай літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Максім ВЕЯНІС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».