Вы тут

Аквапарк «Лябяжы» павялічвае час працы


Аквапарк «Лябяжы» з 24 чэрвеня павялічвае час працы на адну гадзіну. Так, аквазона і спа-цэнтр будуць адкрыты з 9:00 да 22:00, паведамілі «Мінск-Навіны»​.


Акрамя таго, на больш працяглы рэжым працы пераходзяць і спадарожныя крамы і пункты грамадскага харчавання.

У аквапарку «Фрыстайл» аквазона і лазневы комплекс па буднях працуюць з 15:00 да 22:00, а па пятніцах і ў выхадныя адкрываюцца з 11:00.

У парку забаў Dreamland працуюць хвалевы басейн і дзіцячая акваторыя. Па буднях прыйсці можна з 11:00 да 20:00, а ў выхадныя дні — з 10:00 да 19:00. Акрамя таго, 25 і 26 чэрвеня ў аквазоне парку пройдуць моладзевыя вечарынкі Pool party з 20:30 да 23:00 з удзелам МС, DJ, Go-Go. Гасцей чакаюць розыгрышы ад партнёраў, танцы і гульні ў басейне, а таксама алея фуд-кортаў і кактэйлі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.