Вы тут

Каранік назваў галоўныя пункты эканамічнага росту для Гродзенскай вобласці


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы назваў галоўныя пункты эканамічнага росту рэгіёну на перспектыву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ён адзначыў, што Гродзенскую вобласць прынята лічыць сельскагаспадарчым рэгіёнам, таму што гэтая галіна добра развітая. Хоць у агульным аб’ёме валавога рэгіянальнага прадукту яе доля не перавышае 13-14%. Але калі ўлічыць прадукцыю сельгасперапрацоўкі, то гэтая доля павялічваецца да 36-39% ВРП.

«Больш за 200 прампрадпрыемстваў ствараюць нядрэнны прамысловы патэнцыял і ўносяць асноўны ўклад у ВРП», — сказаў губернатар. Паводле яго слоў, уклад сферы паслуг і турызму ў ВРП пакуль недастатковы.

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што па выніках 2020 года вобласці не дапусцілі падзення эканомікі ў параўнанні з 2019-м — 100,1% ВРП. «У 2021-м — задача выйсці на траекторыю ўстойлівага росту. Па першаму кварталу рост быў каля 3,5%, па пяці месяцах — 5,5%. Рост паскараецца. Але ў гэтым плане не трэба мець ілюзій, мы разумеем, што вялікі ўклад уносіць і беларускі атамны праект і рост розных напрамкаў прамысловасці», — растлумачыў губернатар.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе захоўваецца тэндэнцыя росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, нават на фоне высокіх паказчыкаў мінулага года. «Тут асноўная задача — не страціць дынаміку і забяспечыць далейшае развіццё вобласці», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.