Вы тут

Праспект Незалежнасці плануюць дадаць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА


Гарадскія ўлады плануюць распрацаваць праект зон аховы пачатковага ўчастку пр. Незалежнасці, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў Беларусі і прэтэндуе на ўнясенне ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта паведаміла 24 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Наталля Смольская, перадаюць «Мінск-Навіны».


Як вядома, працэдура ўнясення аб’ектаў у спіс ЮНЕСКА доўгая і няпростая. Адзін з абавязковых этапаў — распрацоўка праекта зон аховы.

— Мы праводзілі папярэднія працы разам з «Белрэстаўрацыя», кансультаваліся. Калі выдзяляць фінансаванне, то ў другім паўгоддзі мяркуецца абраць арганізацыю, якая прыступіць да падрыхтоўкі такога праекта, — удакладніла Наталля Смольская.

Спецыяліст таксама расказала, як у цэлым ідзе працэс захавання гісторыка-культурнай спадчыны сталіцы.

У 2020 г. у Мінску вяліся рэстаўрацыя і рамонт 66 аб’ектаў. На 34 з іх работы завершаны. 

У 2021 г. завершаны работы на 15 аб’ектах. 

Усяго ж у Мінску 481 аб’ект занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, 382 з іх — гэта нерухомыя каштоўнасці, 31 помнік адносіцца да першай катэгорыі, гэта значыць мае міжнароднае значэнне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.