Вы тут

Больш за 580 выпускнікоў школ Віцебскай вобласці атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі


У гэтым годзе больш за 580 выпускнікоў школ Віцебскай вобласці разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Моладзь, якая вызначылася ў вучобе ў школе, мае рады пераваг пры паступленні на запатрабаваныя эканомікай краіны і рэгіёнаў спецыяльнасці. Напрыклад, уладальнікі залатых і срэбных медалёў могуць паступаць без іспытаў і па рэкамендацыі педсавета школы ў педагагічныя ВНУ. Гэта перш за ўсё тычыцца выпускнікоў педкласаў.

У кожнай ВНУ таксама індывідуальна можна ўдакладніць шэраг ільгот для абітурыентаў, якія маюць дадатак да атэстата ў выглядзе медаля. Усе звесткі можна даведацца як пры падачы дакументаў, так і на сайтах універсітэтаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.