Вы тут

Звыш 10 імянных аўдыторый адкрыюць да 100-годдзя ў БДУ


Звыш 10 імянных аўдыторый ў гонар выбітных работнікаў ВНУ адкрыюць да 100-годдзя БДУ. На працягу юбілейнага года з’явяцца кабінеты імя дактароў навук, прафесараў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё універсітэта, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Юбілейны спіс ўзначаліць аўдыторыя імя выдатнага вучонага-матэматыка, прафесара і педагога Юрыя Станіслававіча Багданава. У яго гонар адкрыюць кабінет 25 чэрвеня на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел кіраўніцтва факультэта і вучні прафесара. У аўдыторыі арганізуюць выставу навуковых прац Юрыя Багданава, размесцяць плакаты з фотаматэрыяламі і кароткімі біяграфічнымі звесткамі з яго жыцця. Таксама на дадзеным факультэце на працягу года з’явяцца кабінеты імя дактароў фізіка-матэматычных навук Рафаіла Габасава, Яўгена Іванова, Генадзя Мядзведзева», — распавялі ў прэс-службе ВНУ.

На працягу года імёны вядомых супрацоўнікаў БДУ будуць увекавечаны на механіка-матэматычным, філалагічным, гістарычным факультэтах, факультэтах міжнародных адносін і сацыякультурных камунікацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».