Вы тут

Вандроўкі па краіне з «ПІН_КОДАМ»


У апошнюю нядзелю чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца Дзень моладзі — свята творчасці і натхнення, пазнання і самасцвярджэння, энергіі і рамантыкі. Маладзёжны праект «ПІН_КОД» на «Беларусь 2» працуе ў такім настроі ўвесь час, а напярэдадні святочнага дня падрыхтаваў для сваёй аўдыторыі яркія падарункі.


Праграма запусціла інтэрактыўны марафон «Мой ровар», у рамках якога кожны жадаючы зможа запрасіць здымачную групу ў свой населены пункт, каб праехацца па лбімым маршруце на ровары і разам з сябрамі стаць удзельнікамі тэлевізійнага квэсту. А ў выніку аўтар самага яркага, на думку «пінкодаўцаў» маршруту зможа атрымаць падарунак ад партнёра праекта — горны ровар.

Пераможцу марафону плануюць вызначыць да 9 ліпеня. І такая дата, трэба сказаць, невыпадковая, бо ўжо з 6 ліпеня эфірны час любімай праграмы для юнай аўдыторыі павялічыцца. А значыць, стане яшчэ больш захапляльных віктарын, актуальных рубрык, інтэрактыўнага камунікавання і сустрэч з цікавымі гасцямі з усёй краіны.

Дарэчы, як ужо пісалі, завяршыўся рэаліці-адбор на роль новага вядучага «ПІН_КОДА» і ў выніку глядацкага галасавання, а таксама па аднагалосным рашэнні каманды праграмы ўсе трое фіналістаў — Ілона Камаска, Таццяна Луханіна і Данііл Карабан — далучацца да творчага калектыву стваральнікаў маладзёжнага праекта. Яны гатовыя рэалізоўваць свежыя ідэі і жадаюць прадэманстраваць гледачам усё тое, чаму змаглі навучыцца ў сваіх вопытных калег за апошнія некальні месяцаў. Мы ж толькі нагадаем, што сачыць за далейшым лёсам і поспехамі навічкоў «ПІН_КОДА», а таксама браць удзел у розыгрышы карысных прызоў можна кожны дзень з аўторка да пятніцы ў 15.45 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 2». Далучайцеся, бо наперадзе шмат адкрыццяў!

Алена ДРАПКО

Фота з сацыяльных сетак праекта

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.